Вернуться назад Печать с сайта DetkiSait.Ru

Шоколадная Фабрика - Вясёлы базар

1

Як з-пад нашай вулiцы

Разлiў разлiваўся.

Вой, люлi, вой, люлi,

Разлiў разлiваўся.


А па том па разлiве

Белы лебедзь плаваў.

Вой, люлi, вой, люлi,

Белы лебедзь плаваў.


Як на нашай вулiцы

Увесь народ збiраўся.

Вой, люлi, вой, люлi,

Увесь народ збiраўся!


2

Гэй, малы i стары,

Паспяшайце, сябры,

На шырокi базар

Па ўсякi тавар!


Для вашай патрэбы на нашым базары

Магчыма прыдбацi любыя тавары!

Муку i цыбулю, гарох i сунiцы -

Усё спатрэбiца, усё згадзiцца!


Кашулi, сукенкi, панчохi, валёнкi,

Бялiзну, збаны, залатыя пярсцёнкi,

Алоўкi, начоўкi, цвiкi, завушнiцы,

Аладкi, блiны, гарбузы, рукавiцы,


Салодкiя яблыкi, бульбу i грэчку,

Адзенне, абутак, карову, авечку!


3

Базар!

Спяшай увесь народ сюды ўранку!

Каштуй, купляй мёд, цукеркi, абаранкi!

Базар, гуляй! Не прыстала сумавацi!

Уставай, не сядзi ў хаце,

Уставай, не сядзi ў хаце!


4

Кiну кужаль на палiцу -

Сама пайду на вулiцу.

Кiну кужаль на палiцу -

Сама пайду на вулiцу.


Няхай кужаль мышы точаць,

А за мною хлопцы сочаць.

Няхай кужаль мышы точаць,

А за мною хлопцы сочаць!


Палюбiла я Сцяпана -

Мацi кажа, што йшчэ рана.

Палюбiла я Сцяпана -

Мацi кажа, што йшчэ рана.


Я думала, кучаравы -

У яго чуба няма.

Я думала, кучаравы -

У яго чуба няма!


Была адна валасiна -

Тую муха адкусiла!

Была адна валасiна -

Тую муха адкусiла!


Я думала, кучаравы -

У яго чуба няма.

Я думала, кучаравы -

У яго чуба няма!


5

Гэй!

Iшоў на базар.

Ляцела муха -

Чуб адкусiла -

Цап за вуха!


Хоць чуба няма -

Выглядаю таварна:

Ёсць галава -

Дык i хлопец гарны!



6

Базар!

Спяшай увесь народ сюды ўранку!

Каштуй, купляй мёд, цукеркi, абаранкi!

Базар, гуляй! Не прыстала сумавацi!

Уставай, не сядзi ў хаце,

Уставай, не сядзi ў хаце!


7

З горкi на горку

Сонца кацiлася.

Сонца кацiлася -

Перакулiлася.


I зазвiнела

Весела свята -

Госцi збiраюцца -

Поўная хата!


З горкi на горку

Сцежкi збягаюцца,

Птушкi злятаюцца -

Рэха разлiваецца.


Цесна ў хаце -

Час пачынацi

Песнi спявацi

Ды польку скакацi!


8

(Полька)


9

Весела, ясна сонца на небе.

(Весела, ясна сонца на небе).

Весялей, ясней госцейкi у хаце.

(Весялей, ясней госцейкi у хаце).


Прыехалi госцi да нас у добры час.

(Прыехалi госцi да нас у добры час).

А сёння ў нас свята,

Мы вiтаем вас!


Обр. Н. Свистуновой - попурри из бел. нар. песен и песен Н. Свистуновой